Боб Дылан выканаў умову й зможа атрымаць грошы за Нобэля
Легендарны амэрыканскі сьпявак і аўтар песень асабіста не прысутнічаў на цырымоніі ўручэньня прэмій.
Леташні ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры Боб Дылан за пяць дзён да заканчэньня тэрміну даслаў у Швэдзкую акадэмію сваю традыцыйную прамову. Гэта азначае, што сьпявак зможа атрымаць фінансавую частку Нобэлеўскай прэміі, якая складае амаль 820 тысяч эўра.
Паводле сакратара акадэміі Сары Дануюс, прамова Дылана „прыгожая й, як можна было чакаць, яскравая”.
„Калі я атрымаў Нобэлеўскую прэмію па літаратуры, я пачаў задумоўвацца пра адносіны паміж песьняй і літаратурай. Я хацеў гэта абдумаць і знайсьці сувязі. Цяпер я паспрабую прадставіць гэтыя думкі”, - гэтымі словамі пачынаецца нобэлеўская прамова Боба Дылана.
Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі цягам паўгода ад цырымоніі ўручэньня ўзнагароды, у якой асабіста ня ўдзельнічаў, павінен прадставіць сваю прамову. У красавіку перад адным з канцэртаў у Стакгольме, падчас закрытай цырымоніі, вакаліст атрымаў з рук членаў Швэдзкай акадэміі Нобэлеўскі дыплём і мэдаль.
Нобэлеўскюю прэмію ў галіне літаратуры Бобу Дылану прысудзілі ў кастрычніку 2016 году. Вакаліст быў узнагароджаны „за стварэньне новай паэтычнай выразнасьці ў рамках амэрыканскай песеннай традыцыі”.
Боб Дылан - амэрыканскі аўтар-выканаўца песень, паэт, мастак, кінаакцёр. Адзін зь вядучых прадстаўнікоў руху фолксінгераў у ЗША ў 1960-я гады. Спачатку выконваў балады й песьні ў традыцыях музыкі кантры, а з 1970-х году - нярэдка ў стылі рок-музыкі.
Многія яго песьні, такія як „Blowin 'in the Wind” і „The Times They Are a-Changin'”, сталі гімнамі для руху грамадзянскіх правоў і антываеннага руху ў ЗША. Яго творчасьць паспрыяла сьціраньню межаў паміж узвышанай і вульгарнай культурамі.
Многія крытыкі вельмі высока ацэньвалі ўзровень паэтычнай лірыкі Боба Дылана й нават выказвалі прапановы паставіць яго ў адзін шэраг зь вялікімі клясычнымі паэтамі. Паводле дадзеных апытаньня часопіса Rolling Stone - Дылан зьяўляецца другой (пасьля The Beatles) па значнасьці фігурай у гісторыі рок-музыкі. Неаднаразовы ляўрэат самай прэстыжнай музычнай прэміі „Грэмі”.
be.wikipedia.org/аз