Logo Polskiego Radia
Print

Бундэстаг забараніў шлюбы непаўналетніх

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 03.06.2017 17:12
Усе ранейшыя шлюбы прызнаныя несапраўднымі.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Нямецкі Бундэстаг прыняў законапраект аб поўнай забароне шлюбаў з непаўнагадовымі.

Новы закон забараняе асобам ва ўзросьце да 16 гадоў браць шлюбы ў Нямеччыне. Шлюбы непаўнагадовых узятыя за межамі Нямеччыны не будуць прызнаваныя ў гэтай краіне.

У адпаведнасьці з новым законам, асобы, якія бяруць шлюб павінны мець 18 гадоў і больш. У выключных выпадках, калі адзін з партнэраў будзе мець 16 або 17 гадоў, згоду на ўступленьне ў шлюб можа выдаць толькі сямейны суд. Больш за тое, усе раней заключаныя шлюбы паміж асобамі, якія не маюць 16 гадоў, зьяўляюцца несапраўднымі.

Дадзеныя нямецкага міністэрства ўнутраных спраў паказваюць, што летась у Нямеччыне амаль дзьве тысячы непаўналетніх уцекачоў былі зарэгістраваныя як жанатыя асобы, зь якіх 361 не мелі скончаных 14 гадоў.

У групе непаўналетніх супругаў 75% складаюць дзяўчынкі. Новыя правілы былі ўведзеныя, таму што нямецкія суды і бюро па справах моладзі (Jugendamt) занадта часта – на думку экспэртаў – легалізавалі шлюбы сярод непаўналетніх бежанцаў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт