Logo Polskiego Radia
Print

ЗША адправілі да берагоў Карэі ўжо другі авіяносец

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 19.05.2017 17:51
Пхеньян не спыняе выпрабаваньняў балістычных ракетаў.
USS Ronald ReaganUSS Ronald Reaganwikimedia commons/Elizabeth Thompson/public domain

Злучаныя Штаты адправілі ўжо другі авіяносец да берагоў Паўночнай Карэі – паведаміў тэлеканал CNN. Авіяносец «Рональд Рэйган» разам з авіяносцам «Карл Вінсан» прымуць удзел у вучэньнях.

Новы карабель быў высланы ў заходнюю частку Ціхага акіяну пасьля таго, як Пхеньян правёў новыя выпрабаваньні балістычных ракетаў. Насуперак патрабаваньням ААН, Паўночная Карэя ў нядзелю запусьціла ракету сярэдняга радыюсу дзеяньня. Амэрыканскія экспэрты мяркуюць, што выпрабаваньні стануць чарговым крокам Пхеньяну ў кірунку стварэньня міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты.

Як заявіў прэс-сакратар VII флёту ЗША, авіяносец «Рональд Рэйган» адправіўся да карэйскай паўвыспы на «звычайнае патруляваньне» якое працягнецца да 4 месяцаў.

PAP/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт