Імпэратар Японіі адракаецца ад трону
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        19.05.2017 13:35
                    
                                 
                
                
                    Такое здараецца ўпершыню за 200 гадоў.
                
                
                    
                         Імпэратар Японіі Акіхітаwikimedia commons /William Ng /US State Department/ public domain
Імпэратар Японіі Акіхітаwikimedia commons /William Ng /US State Department/ public domain 
                     
                
                
                
               
                
                         Парлямэнт Японіі спэцыяльным законам выразіў згоду на адрачэньне ад трону імпэратара Акіхіта. Гэта здараецца ўпершыню за 200 гадоў. Яшчэ ў жніўні мінулага году 83-гадовы імпэратар Акіхіта ў спэцыяльным тэлевыступе заявіў, што хоча пакінуць сваю пасаду. Прычынай зыходу ён назваў свой пажылы ўзрост.
Мяркуецца, што парлямэнт Японіі завершыць усе працэдуры на працягу чэрвеня, а перадача трону наступіць толькі ў студзені 2018 году. Яго зойме 57-гадовы прынц Нарухіта.
Працэдуры перадачы трону пасьля адрачэньня манарха ў Японіі не існавала. Таму ўлады краіны стварылі экспэрцкую камісію, якая напісала спэцыяльны закон. У законе апісваецца як працэдура адрачэньня, так і тытулы, якія будзе выкарыстоўваць былы імпэратар. Сам жа дакумэнт напісаны такім чынам, каб будучыя манархі Японіі не маглі  выкарыстаць яго ў выпадку, калі ў іх узьнікне жаданьне адрачыся ад трону.
IAR/ап