Усё больш вядома пра сыстэму прадуктовых картак у Расеі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Natalia  Szymkowiak
                        
                        12.05.2017 16:33
                    
                                 
                
                
                    Атаварываць карткі можна будзе толькі прадуктамі айчыннай вытворчасьці.
                
                
                    
                         www.pixabay.com
www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         Расейскае Міністэрства прамысловасьці і гандлю хоча ўвесьці прадуктовыя карткі. Такім чынам улады намераныя аказаць падтрымку самым бедным слаям насельніцтва.
Праект картак або купонаў на харчаваньне апрацоўваецца ўжо два гады. Паводле словаў міністра прамысловасьці і гандлю Дзяніса Мантурава, яго будуць паступова ўводзіць з сярэдзіны будучага году. Праграма збудаваная па ўзоры амэрыканскай.
У ЗША асобы з нізкім даходам атрымліваюць ад дзяржавы купоны сумаю ў 129 даляраў, за якія можна купіць рэчы першай неабходнасьці. У Расеі такія асобы атрымаюць плястыкавыя карткі з пунктамі. Іх можна будзе рэалізаваць у краме, купляючы харчовыя прадукты. Пункты нельга будзе зьбіраць, а купляць можна будзе толькі тавары айчыннай вытворчасьці.
IAR PR/нг