Logo Polskiego Radia
Print

Швэцыя можа забараніць жабрацтва

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 27.04.2017 12:04
Паводле аўтараў ідэі, забарона спыніць злачынствы, якія зьдзяйсьняюць цыганы.
pixabay.com

Швэцыя можа забараніць жабрацтва
Былы швэдзкі каардынатар па справах мігрантаў-грамадзян ЭЗ Марцін Вальфрыдсан прапануе ўвесьці ў Швэцыі пакараньне за жабрацтва. Паводле яго, забарона спыніць злачынствы, якія зьдзяйсьняюць цыгане з Баўгарыі і Румыніі.
Калі ў лютым 2016 году Вальфрыдсан сыходзіў са сваёй пасады, то рэкамэндаваў ураду прыняць законы, якія не дазволяць цыганам будаваць нелегальныя мікрараёны. Ён намякаў, што праблема вырашыцца, калі швэды перастануць даваць грошы жабракам, аднак выступаў супраць увядзеньня поўнай забароны жабрацтва. Цяпер палітык памяняў меркаваньне.
Мяркуецца, што ў Швэцыі знаходзіцца каля 4 тысяч румынскіх і баўгарскіх цыган. У многіх швэдзкіх гарадах перад крамамі можна пабачыць цыганак-жабрачак. Некалькі дзён таму нарвэская тэлевізія паказала сьледчы рэпартаж, які даказваў, што цыгане ствараюць там злачынную сетку, якая акрамя жабрацтва займаецца гандлем наркотыкамі і прастытуцыяй.

Былы швэдзкі каардынатар па справах мігрантаў-грамадзян ЭЗ Марцін Вальфрыдсан прапануе ўвесьці ў Швэцыі пакараньне за жабрацтва. Паводле яго, забарона спыніць злачынствы, якія зьдзяйсьняюць цыганы з Баўгарыі і Румыніі.

Калі ў лютым 2016 году Вальфрыдсан сыходзіў са сваёй пасады, то рэкамэндаваў ураду прыняць законы, якія не дазволяць цыганам будаваць нелегальныя мікрараёны. Ён намякаў, што праблема вырашыцца, калі швэды перастануць даваць грошы жабракам, аднак выступаў супраць увядзеньня поўнай забароны жабрацтва. Цяпер палітык памяняў меркаваньне.

Мяркуецца, што ў Швэцыі знаходзіцца каля 4 тысяч румынскіх і баўгарскіх цыганоў. У многіх швэдзкіх гарадах перад крамамі можна пабачыць цыганак-жабрачак.

Некалькі дзён таму нарвэская тэлевізія паказала сьледчы рэпартаж, які даказваў, што цыганы ствараюць там злачынную сетку, якая акрамя жабрацтва займаецца гандлем наркотыкамі і прастытуцыяй.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт