«Урад Сірыі ня зьнішчыў свайго арсэналу хімічнай зброі»
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        15.04.2017 19:03
                    
                                 
                
                
                    Сотні тонаў хімічных боепрыпасаў схаваныя ў розных месцах, у тым ліку каля базы расейскага ВМФ у Тартусе – сірыйскі генэрал.
                
                
                    
                         EPA/STRINGER
EPA/STRINGER
                     
                
                
                
               
                
                         Улады Сірыі ня зьнішчылі сваёй хімічнай зброі поўнасьцю, а схавалі некалькі соцень тонаў хімічных боепрыпасаў – заявіў у інтэрвію брытанскй газэце The Daily Telegraph былы начальнік хімічнай службы 5 дывізіі сірыйскай арміі Захер Аль-Сакат.
Тры гады таму, перад зьнішчэньнем хімічнага арсэналу ўлады Сірыі заяўлялі, што яны маюць 1300 тонаў хімічных боепрыпасаў. У сапраўднасьці яны мелі каля 2 тысячаў тонаў – кажа генэрал Аль-Сакат. Па яго словах, некалькі соцень тонаў газу зарыну, кампанэнтаў для прадукцыі хімічнай зброі, а таксама авіябомбы й боегалоўкі для ракет з хімічным зарадам былі схаваныя на вайсковых базах непадалёк ад гарадоў Хомс, Джабла, а таксама базы расейскага флёту ў Тартусе.
4 красавіка гэтага году самалёты сірыйскай арміі скінулі на горад Хан Шэйхун у заходнесірыйскай правінцыі Ідліб бомбы з газам зарын. У выніку хімічнай атакі загінулі 87 асобаў, у тым ліку 30 дзяцей. Урад Сірыі заяўляе, што ён пазбавіўся ўсёй сваёй хімічнай зброі больш за год таму. Генэрал Захер Аль-Сакат пакінуў шэрагі сірыйскай урадавай арміі ў 2013 годзе.
IAR/ап