Італія: Больш за 2 тысячы мігрантаў уратаваныя на моры за адну ноч
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Alaksandar  Papko
                        
                        15.04.2017 12:07
                    
                                 
                
                
                    Колькасьць мігрантаў з ахопленай хаосам Лівіі павялічваецца.
                
                
                    
                         Гішпанскія мэдыкі аказваюць дапамогу мігрантам, выратаваным з мора пасьля таго, як іх лодку перакулілі хвалі. Выспа Альбаран, красавік 2017. Фота мае ілюстрацыйны характар. PAP/EPA/Spanish Ministry of Defense
Гішпанскія мэдыкі аказваюць дапамогу мігрантам, выратаваным з мора пасьля таго, як іх лодку перакулілі хвалі. Выспа Альбаран, красавік 2017. Фота мае ілюстрацыйны характар. PAP/EPA/Spanish Ministry of Defense
                     
                
                
                
               
                
                         2074 мігрантаў, якія праз Міжземнае мора накіроўваліся ў Італію на лодках і платах, выратавалі караблі італьянскай берагавой аховы толькі за адну ноч з пятніцу на суботу.
Ратавальная акцыя адбывалася ў міжнародных водах паміж Лівіяй і італьянскім узьбярэжжам. Акрамя памежнікаў, у эвакуацыі людзей з дрэйфуючых лодак прынялі ўдзел караблі, якія належаць да няўрадавых арганізацыяў.
У апошнія дні колькасьць мігрантаў з ахопленай грамадзянскай вайной Лівіі павялічваецца. З пачатку году зь Лівіі ў Італію морам прыбылі каля 30 тысячаў чалавек.
PAP/ап