Міжнародныя экспэрты накіруюцца на месца хімічнай атакі ў Сырыі 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        13.04.2017 16:17
                    
                                 
                
                
                    Прадстаўнікі Арганізацыі па забароне хімічнай зброі пагутараць са сьведкамі й возмуць біямэтрычныя пробы.
                
                
                    
                         Photo: pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0
Photo: pl.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0
                     
                
                
                
               
                
                          
Міжнародныя экспэрты накіруюцца на месца хімічнай атакі ў Сырыі 
Прадстаўнікі Арганізацыі па забароне хімічнай зброі пагутараць са сьведкамі й возмуць біямэтрычныя пробы.
Арганізацыя па забароне хімічнай зброі накіравала ў Сырыю групу экспэртаў для вывучэньня месца меркаванай хімічнай атакі ў горад Хан-Шэйхун, на паўночным захадзе Сырыі. На месцы прадстаўнікі арганізацыі, якая праводзіць сьледзтва па гэтай справе, возмуць біямэтрычныя пробы й пагавораць са сьведкамі.
Паводле агенцтва Reuters, пакуль група экспэртаў знаходзіцца на тэрыторыі Турцыі. Калі ім удасца перабрацца на месца прымяненьня хімічнай зброі, разьмешчанае ў некалькіх дзясятках кілямэтраў ад турэцка-сырыйскай мяжы, не вядома.
Нагадаем, у выніку налёту, хутчэй за ўсё, сырыйскай авіяцыі, падчас якога выла прымененая хімічная зброя, загінулі загінулі 87 чалавек. У адказ амэрыканцы абстралялі ракетамі Тамагаўк сырыйскую авіябазу.
Арганізацыя па забароне хімічнай зброі накіравала ў Сырыю групу экспэртаў для вывучэньня месца меркаванай хімічнай атакі ў горад Хан-Шэйхун, на паўночным захадзе Сырыі. На месцы прадстаўнікі арганізацыі, якая праводзіць сьледзтва па гэтай справе, возмуць біямэтрычныя пробы й пагавораць са сьведкамі.
Паводле агенцтва Reuters, пакуль група экспэртаў знаходзіцца на тэрыторыі Турцыі. Калі ім удасца перабрацца на месца прымяненьня хімічнай зброі, разьмешчанае ў некалькіх дзясятках кілямэтраў ад турэцка-сырыйскай мяжы, не вядома.
Нагадаем, у выніку налёту, хутчэй за ўсё, сырыйскай авіяцыі, падчас якога выла прымененая хімічная зброя, загінулі 87 чалавек. У адказ амэрыканцы абстралялі ракетамі Тамагаўк сырыйскую авіябазу.
аз