Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Украіны накіравала Беларусі ноту аб затрыманьні ўкраінцаў на Дзень Волі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.03.2017 09:11
За ўдзел у акцыях 25 сакавіка й 26 сакавіка ў Беларусі былі асуджаныя на штрафы й суткі — каля 100 чалавек.
www.rusvesna.su

Начальнік упраўленьня консульскага забесьпячэньня Міністэрства замежных спраў Украіны Васіль Кірыліч сказаў у эфіры „Громадске.ТВ”, што Міністэрству замежных спраў Беларусі была накіравана нота „з мэтай атрыманьня поўнай і аб’ектыўнай інфармацыі пра прычыны й абставіны затрыманьня ўкраінскіх грамадзян”.

У Беларусі на 15 сутак арышту быў асуджаны за „дробнае хуліганства” грамадзянін Украіны Руслан Цярэшчанка, які браў удзел у акцыі на 25 сакавіка. Паводле папярэдніх зьвестак Кірыліча, затрыманы яшчэ адзін грамадзянін Украіны, які ўтрымліваецца ў СІЗА ў Менску, рашэньне аб прыцягненьні яго да адказнасьці не прынятае.

За ўдзел у акцыях 25 сакавіка й 26 сакавіка ў Беларусі былі затрыманыя сотні людзей, асуджаныя на штрафы й суткі — каля 100.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт