Прэм'ер Баварыі накіраваўся зь візытам у Маскву
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
15.03.2017 17:01
У чацьвер Хорст Зээхофэр сустрэнецца ў расейскай сталіцы з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Старшыня Хрысьціянска-сацыяльнага саюза ў Баварыі (ХСС) і прэм'ер-міністар Баварыі Хорст Зээхофэр разам з буйной дэлегацыяй ляціць у Маскву, дзе ў чацьвер сустрэнецца з прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным.
Палітыкі нямецкай апазыцыі, а таксама Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу Германіі (ХДС) крытыкуюць Зээхофэра за гэты прымірэнчы жэсты ў дачыненьні да расейскага прэзыдэнта, палітыку якога крытыкуюць як афіцыйны Бэрлін, так і Брусэль.
Таксама тэрмін візыту лічыцца ў Нямеччыне неадназначным, паколькі 16 сакавіка адзначаецца трэцяя гадавіна правядзеньня рэфэрэндуму ў Крыме.
Хорст Зээхофэр узяў з сабой у Маскву дэлегацыю баварскіх палітыкаў, прамыслоўцаў, навукоўцаў і журналістаў, паколькі ў ходзе трохдзённага візыту будуць абмяркоўвацца пытаньні, датычныя супрацоўніцтва Баварыі з Расеяй у такіх галінах, як эканоміка, навуковы абмен, культура й сельская гаспадарка.
Тым часам нямецкага апазыцыя патрабуе, каб баварскі палітык падчас перамоваў з Уладзімірам Пуціным таксама закрануў справу парушэньня расейскім урадам правоў чалавека на свабоду выказваньня меркаваньняў, а таксама выказаў крытычнае стаўленьне ў дачыненьні да расейскай палітыкі.
Нагадаем, першы візыт баварскай дэлегацыі ў Маскве адбыўся ў лютым мінулага году. Пасьля яго Хорст Зээхофэр запатрабаваў адмены санкцый супраць Расеі.
аз