«Міжнародная амністыя»: вызваліць затрыманых на акцыях «недармаедаў»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
14.03.2017 08:29
За апошнія дні па ўсёй краіне ў выніку хапуноў былі затрыманыя больш за 70 чалавек.
Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» заклікае беларускія ўлады вызваліць усіх, каго затрымалі на акцыях «недармаедаў» за апошнія дні. У заяве, абнародаванай на сайце арганізацыі, адзначаецца, што за мінулыя выходныя ў Беларусі былі затрыманыя дзясяткі мірных дэманстрантаў і журналістаў падчас маштабнага наступу на свабоду выказваньня думак і мірныя сходы.
Раней з аналягічным заклікам (вызваліць усіх затрыманых на акцыях пратэсту) зьвярнулася да беларускіх уладаў прэс-сакратар Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Мая Качыянчыч.
Паводле падлікаў беларускіх праваабаронцаў, за апошнія дні па ўсёй краіне былі затрыманыя больш за 70 чалавек. Большасьць зь іх – у сувязі з так званымі «маршамі недармаедаў». Удзельнікам акцыяў прысуджаюць вялікія штрафы альбо арыштоўваюць на суткі. У прыватнасьці, вялікія штрафы павінны заплаціць журналісткі Галіна Абакунчык і Кацярына Бахвалава, затрыманыя 12 сакавіка на акцыі пратэсту ў Оршы. Па 15 сутак правядуць за кратамі лідары апазыцыі Анатоль Лябедзька, Віталь Рымашэўскі, Юрый Губарэвіч, Павел Севярынец.
эўрарадыё/вс