Суд: Хосьні Мубарак невінаваты ў гібелі дэманстрантаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
03.03.2017 15:27
Рашэньне апэляцыйнага суду зьяўляецца канчатковым і нельга яго аспрэчыць.
PAP/EPA/MOHAMED HOSSAM
Апэляцыйны суд у Эгіпце апраўдаў Хосьні Мубарака. Былога прэзыдэнта абвінавачвалі ў гібелі дэманстрантаў падчас беспарадкаў у 2011 годзе. Раней суд адхіліў судовыя позвы па гэтай справе прадстаўнікоў сем'яў ахвяр.
У 2012 годзе суд прыгаварыў Хосьні Мубарака да пажыцьцёвага зьняволеньня, але эгіпецкі апэляцыйны суд вынес рашэньне аб паўторным разглядзе справы. Пасьля двухгадовага працэсу, абвінавачваньні былі зьнятыя. Сёньняшняе рашэньне зьяўляецца канчатковым і нельга яго аспрэчыць.
На пачатку 2011 году ў Эгіпце адбыліся антыўрадавыя пратэсты, то бок Эгіпецкая рэвалюцыя. Людзі пратэставалі супраць дрэннай эканамічнай сытуацыі, беспрацоўя й карупцыі. Дэманстранты патрабавалі адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака.
Падчас пратэстаў, якія працягваліся больш за два тыдні, у сутыкненьнях зь сіламі бясьпекі загінулі 846 чалавек.
аз