Дональд Трамп прызначыў новага дарадчыка па пытаньнях бясьпекі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        21.02.2017 11:34
                    
                                 
                
                
                    Генэрал Гербэрт Рэйманд Макмастэр лічыцца вопытным жаўнерам і выдатным ваенным стратэгам.
                
                
                    
                         PAP/EPA/Chief Mass Communication Specialist James E. Foehl / HO
PAP/EPA/Chief Mass Communication Specialist James E. Foehl / HO
                     
                
                
                
               
                
                          Генэрал у адстаўцы Гербэрт Рэйманд Макмастэр (Herbert Raymond McMaster) стане новым дарадчыкам Дональда Трампа па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі. Макмастэр заменіць на гэтай пасадзе генэрала Майкла Фліна, які сышоў у адстаўку пасьля таго, як ён утоіў зьмест сваёй размовы з паслом Расеі ў Злучаных Штатах Амэрыкі.
„Гэта вельмі таленавіты й вопытны чалавек. Ён карыстаецца вялікай пашанай ва ўзброеных сілах”, - запэўніў прэзыдэнт Дональд Трамп.
Генэрал Макмастэр скончыў ваенную акадэмію Вэст-Пойнт, а затым абараніў доктарскую працу ва Ўнівэрсытэце Паўночнай Караліны. Ён лічыцца ня толькі вопытным жаўнерам, які прымаў удзел у акцыі Іраку, але таксама паважаным ваенным стратэгам.
аз