Чацьвёртыя суткі працягваюцца беспарадкі ў прыгарадзе Парыжа
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
08.02.2017 11:15
Беспарадкі пачаліся пасьля таго, як супрацоўнікі паліцыі зьбілі маладога чарнаскурага чалавека.
www.flickr.com
Француская паліцыя арыштавала дзясяткі чалавек, якія прымалі ўдзел у начных беспарадках у прыгарадзе Парыжа Альнэ. Хваляваньні працягваюцца ўжо чацьвёртую ноч. Згарэла 10 аўтамабіляў, маладыя людзі выкарыстоўваюць кактэйлі Молатава. Пацярпеў кіроўца падпаленага аўтобуса, зьнішчаныя вітрыны рэстаранаў і крамы.
Беспарадкі пачаліся пасьля інцыдэнту, калі чатыры супрацоўнікі паліцыі ў акцыі супраць гандляроў наркотыкамі затрымалі маладога чарнаскурага чалавека. Ён адмовіўся паказаць пашпарт і за гэта быў жорстка зьбіты. Зь цяжкімі траўмамі брушной поласьці ён знаходзіцца ў бальніцы. Па словах супрацоўнікаў, затрыманы біўся зь імі.
Маладыя людзі абвінавачваюць францускую паліцыю ў неапраўданай жорсткасьці й расізьме. Стаўленьне паліцыі раскрытыкаваў прэзыдэнт Франсуа Алянд, а прэмʼер-міністар запатрабаваў рашучых мер супраць чатырох супрацоўнікаў паліцыі.
яс