Logo Polskiego Radia
Print

У Бэрліне паказалі дом плошчай 6,4 кв. мэтра (ФОТАРЭПАРТАЖ)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.02.2017 17:57
Такім невялікім домам напэўна былі б задаволеныя людзі, якія ня любяць прыбіраць.

6,4 кв. мэтра складае плошчай аднаго з найменшых дамоў у сьвеце. Перасоўны домік прадэманстравалі ў Бэрліне. Гэта не драўляны кемпер, а сапраўдны дом, толькі што перасоўны – не згаджаецца зь яго крытыкамі архітэктар Ван Бо Лі-Мэнцэль (Van Bo Le-Mentzel).

Праект Лі-Мэнцэля называецца “Tiny House”. Яго мэта – ня толькі паказаць, што можна пабудаваць настолькі малы дом, але й таксама зьвярнуць увагу на складаныя жыльлёвыя ўмовы шматлікіх людзей, напрыклад, уцекачоў.
Дом хоць і малы, аднак дазваляе нармальна жыць аднаму чалавеку: у ім можна спаць, гатаваць, праць, праводзіць свабодны час ды нават сагрэцца ад жывога агню.

Такім невялікім домам напэўна былі б задаволеныя людзі, якія ня любяць прыбіраць :).

вс

фота: PAP/EPA/FELIPE TRUEBA

/

/

/

/

/

/

/


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт