Logo Polskiego Radia
Print

Эўразьвяз раіцца па пытаньнях міграцыі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 03.02.2017 13:17
На Мальце праходзіць саміт ЭЗ прысьвечаны міграцыі ды будучыні Супольнасьці.
Foto: OLIVIER HOSLET/PAP/EPA

А 10 раніцы сёньня на Мальце пачаўся нефармальны саміт, на якім сабраліся лідары дзяржаў чальцоў Эўрапейскага Зьвязу. Спачатку яны абмяркоўвалі, як спыніць новую хвалю міграцыі з Афрыкі ў Эўропу праз Лібію. Пазьней лідары 27 краін, ужо без прэм'ер-міністра Вялікабрытаніі, будуць разважаць пра будучыню Эўрапейскага Зьвязу.

Эўрапейскія дыпляматы й чыноўнікі прызнаюць, што цяперашняя сытуацыя не настолькі драматычная, як летась, ці два гады таму, але колькасьць мігрантаў працягвае расьці. Эўразьвяз хацеў бы падпісаць зь Лібіяй пагадненьне падобнае да таго, што Брусэль падпісаў з Турэччынай. Аднак цяперашні лібійскі ўрад кантралюе далёка ня ўсю тэрыторыю краіны. ЭЗ прапануе Лібіі праграму падрыхтоўкі памежнікаў, а таксама плян супрацоўніцтва зь мясцовымі грамадамі, каб яны ахоўвалі ўзьбярэжжа. На гэта Эўразьвяз гатовы выдзеліць Лібіі 200 мільёнаў эўра.

Размовы пра неабходныя зьмены ў Эўразьвязе вядуцца ў рамках падрыхтоўкі да сакавіцкага саміту Супольнасьці, які прысьвечаны 60-й гадавіне падпісаньня Рымскіх дамоваў.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт