Logo Polskiego Radia
Print

Гішпанія: пачаўся гучны працэс фальшываманэтчыка

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.01.2017 15:49
Паліцыя падазрае, што ў кашальках эўрапейцаў знаходзіцца каля 3 мільёнаў фальсыфікаваных Гансалесам эўра.
Фота: pixabay.com/CC0 Public Domain

У Гішпаніі пачаўся працэс самага буйнога ў гісторыі краіны фальшываманэтчыка. Падробленыя ім банкноты знаходзяцца ў абарачэньні па сёньняшні дзень. Працэс праходзіць у Мурсіі, на поўдні краіны. Пракурор патрабуе прысудзіць абвінавачанага да 15 гадоў турмы і 10 мільёнаў эўра штрафу.

Хуан Пэдра Гансалес кіраваў у Мурсіі невялікім рыбакансэрвавым заводам. Разам з кансэрвамі кіроўцы штодзённа развозілі па краіне фальшывыя грошы, паколькі ў панадворку завода разьмяшчалася абсталяваньне для іх вытворчасьці.

На працягу трынаццаці гадоў Гансалес увёў у абарачэньне банкноты наміналам 10, 20 і 50 эўра. На сёньняшні дзень яны ўжываюцца ў 20 краінах ЭЗ. Паліцыя падазрае, што кашальках эўрапейцаў знаходзіцца каля 3 мільёнаў падробленых ім эўра.

Працэс Хуана Пэдра Гансалеса павінен быў пачацца ў сакавіку 2016 году, але мужчына зьбег. Ён быў затрыманы нанава, калі ўручаў кліенту пакет з фальшывымі грошамі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт