Прэзыдэнт Украіны ўшанаваў памяць Міхася Жызьнеўскага
PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko
22.01.2017 14:04
Сёньня спаўняецца 3 гады з дня гібелі героя Нябеснай сотні.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка з жонкай Марынай ля помніка Міхаілу Жызьнеўскаму ў Кіеве. Фота: Радыё "Свабода". svaboda.org
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка разам са сваёй жонкай Марынай ушанавалі памяць Міхася Жызьнеўскага й Сяргея Нігаяна, якія сталі першымі ахвярамі сутычак паміж пратэстоўцамі й сілавікамі на Эўрамайдане – паведамляе Радыё «Свабода».
22 сьнежня адзначаецца трэцяя гадавіна з дня трагічнай гібелі актыўных удзельнікаў украінскай рэвалюцыі Годнасьці.
Міхась Жызнеўскі загінуў ад кулі "беркутаўца" 22 студзеня 2014 году на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве. Да свайго 26-годзьдзя ён не дажыў чатыры дні.
Цела Міхася Жызьнеўскага пасьля адпяваньня і ўрачыстых провадаў прывезьлі зь Кіева й пахавалі ў вёсцы Сьцяг Працы пад Гомелем.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка пасьмяротна ўзнагародзіў Міхася Жызьнеўскага Ордэнам Герояў Нябеснай Сотні. Летась у лютым украінскі ўрад прызначыў пажыцьцёвую стыпэндыю ягоным бацькам Ніне й Міхасю Жызьнеўскім.
svaboda.org/ап