Logo Polskiego Radia
Print

У выніку пажару абрынуўся 17-павярховы будынак у цэнтры Тэгерану

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 19.01.2017 16:39
У катастрофе загінула 30 пажарнікаў, некалькі дзясяткаў чалавек параненыя.
PAP/EPA/ABEDIN TAHERKENAREH

У катастрофе загінула 30 пажарнікаў. Некалькі дзясяткаў чалавек параненыя. Пад абваламі могуць знаходзіцца забітыя і параненыя.

Улады Ірану не пацьвярджаюць колькасьці забітых, але мэр Тэгерану Махамэд Багэр Галібаф сказаў дзяржаўнай тэлевізіі, што ў момант абвалу ў будынку знаходзілася каля 25 пажарнікаў. Пажар выбухнуў на дзявятым паверсе і хутка распаўсюдзіўся вышэй.

Будынак рухнуў у часе, калі звонку пажарнікі тушылі агонь пры дапамозе пад’ёмнікаў. У гэтым жа самым часе іншая група правярала, ці ўсе былі эвакуяваныя. Адразу перад абвалам агонь выбухнуў з падвойнай сілай.

Прычынай пажару магло быць парушэньне асноўных правіл бясьпекі. Прадстаўнік гарадзкіх улад сказаў, што загадчык будынку атрымліваў шмат папярэджаньняў аб слабой супрацьпажарнай бясьпецы. Таксама пажарнікі папярэджвалі аб парушэньнях проціпажарных правіл.

Будынак быў пабудаваны ў 1962 годзе. Гэта быў першы хмарачос у Тэгеране.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт