Дональд Трамп шакуе сваімі поглядамі эўрапейскіх палітыкаў
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
17.01.2017 15:53
У інтэрвію брытанскаму й нямецкаму выданьням Трамп прама гаворыць, што Эўразьвяз распадзецца.
pixabay.com
Здаўна было вядома, што новы прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп мае арыгінальныя погляды на замежную палітыку. Аднак пасьля інтэрвію, якое Трамп даў ангельскаму выданьню «The Times» і нямецкаму «Bild», эўрапейскія палітыкі ў шоку – піша «Gazeta Wyborcza».
У гутарцы Трамп прама гаворыць, што Эўрапейскі Зьвяз распадзецца. І хваліць брытанцаў за тое, што рашыліся выйсьці з супольнасьці, абяцае таксама новае пагадненьне аб гандлі зь Вялікабрытаніяй ужо праз два месяцы пасьля брэксіту. Выданьне нагадвае, што гэта зусім новы падыход з боку амэрыканскага кіраўніка, паколькі Барак Абама перасьцерагаў брытанцаў перад выхадам з ЭЗ. Да гэтае пары ніколі Амэрыка не імкнулася да ўзмацненьня падзелаў унутры ЭЗ. У сваю чаргу Трамп мяркуе, што Эўрапейскі Зьвяз быў створаны дзеля таго, каб растаптаць ЗША ў гандлі. Апісваючы праблемы падчас будаўніцтва ягонага гатэля і поля для гольфа ў Ірляндыі, Трамп абвінаваціў ЭЗ, што ён карыстаецца экалягічнымі трукамі, каб не дапусьціць да інвэстыцый.
Такім жа чынам пра ЭЗ гавораць эўрапейскія папулісты. Некаторыя, напрыклад кіраўнічка францускага Нацыянальнага фронту Марын Ле Пэн, патрабуюць расьпісаць рэфэрэндум па пытаньні выхаду з ЭЗ. На думку Трампа, вельмі магчымы сцэнар, паводле якога з ЭЗ выходзяць чарговыя краіны.
Новы прэзыдэнт ЗША ў чарговы раз крытыкаваў NATO, закідваючы некаторым сябрам альянсу, што яны выдаткоўваюць на абарону менш грошай, чым абяцаюць. Трамп не выключае таксама адмены санкцый супраць Расеі.
Gazeta Wyborcza/нг