Logo Polskiego Radia
Print

У Парыжы размаўляюць пра мір на Блізкім Усходзе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.01.2017 14:15
Ад сустрэчы аднак адмовіліся прадстаўнікі Ізраіля й Палестынскай аўтаноміі.
PAP/EPA/THOMAS SAMSON

У Парыжы праходзіць міжнародная канфэрэнцыя, прысьвечаная міру на Блізкім Усходзе. Аднак ад удзелу ў мерапрыемстве адмовіліся прадстаўнікі Ізраіля й Палестынскай аўтаноміі.

Францыя ўгаворвала лідараў абедзьвюх краінаў прыехаць у Парыж, запрашаючы іх на сустрэчу з прэзыдэнтам Франсуа Аляндам ў Елісейскім палацы.

Паводле непацьверджанай інфармацыі, толькі лідар Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас адказаў на запрашэньне й верагодна сёньня або заўтра сустрэцца з кіраўніком Францыі.

Паводле францускіх дыпляматычных крыніцаў, у цяперашняй сытуацыі, цяжка ўявіць сабе, што дзеля распачацьця дыялёгу па мірным урэгуляваньні канфлікту на Блізкім Усходзе будзе дастаткова дзьвюх краінаў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт