Напружаньне на лініі Вашынгтон-Пэкін 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        09.01.2017 13:41
                    
                                 
                
                
                    Да яго прычынілася прамежкавая пасадка самалёта кіраўнічкі Тайваня ў ЗША. 
                
                
                    
                         PAP/EPA/GUSTAVO AMADOR
PAP/EPA/GUSTAVO AMADOR
                     
                
                
                
               
                
                          Кітай пагражае ўзмацненьнем ціску на Тайвань. Гэта рэакцыя ўладаў КНР на кароткі візыт прэзыдэнта Цай Ян-Вэнь ў Злучаных Штатах Амэрыкі. Кітайская газэта „Global Times” папярэдзіла адміністрацыю Дональда Трампа, што адказам на адыход ад прынцыпу „адзінага Кітая” будзе рэакцыя з боку Пэкіна.
Кіраўнічка Тайваня Цай Ян-Вэнь у мінулыя выходныя па дарозе ў Цэнтральную Амэрыку на некалькі гадзін затрымалася ў  Х'юстане. Супраць згоды на прамежкавую пасадку ў ЗША пратэставалі кітайскія ўлады.
У Х'юстане Цай Ян-Вэнь сустрэлася з уплывовым сэнатарам ЗША
Тэдам Крузам і губэрнатарам штату Тэхас.
„Global Times” нагадае, што прынцып прызнаньня адзінага цэнтра кітайскай улады ў Пэкіне зьяўляецца „абавязкам” прэзыдэнтаў ЗША. У мінулым месяцы новаабраны прэзыдэнт Дональд Трамп правёў тэлефонную размову з кіраўнічкай Тайваня, што таксама выклікала неадкладную рэакцыю Пэкіна.
Кітайская газэта папярэджвае, што больш цесныя адносіны з ЗША будуць для вострава азначаць павелічэньне дыпляматычных, эканамічных і вайсковых санкцыяў з боку Пэкіна.
аз
Напружаньне на лініі Вашынгтон-Пэкін 
 
Да яго прычынілася прамежкавая пасадка самалёта кіраўнічкі Тайваня ў ЗША. 
 
Кітай пагражае ўзмацненьнем ціску на Тайвань. Гэтая рэакцыя ўладаў КНР на кароткі візыт прэзыдэнта Цай Ян-Вэнь ў Злучаных Штатах Амэрыкі. Кітайская газэта „Global Times” папярэдзіла адміністрацыю Дональда Трампа, што адказам на адыход ад прынцыпу „адзінага Кітая” будзе рэакцыя з боку Пэкіна.
 
 
Кіраўнічка Тайваня Цай Ян-Вэнь у мінулыя выходныя па дарозе ў Цэнтральную Амэрыку на некалькі гадзінаў затрымалася ў  Х'юстане. Супраць згоды на прамежкавую пасадку ў ЗША пратэставалі кітайскія ўлады. 
 
У Х'юстане Цай Ян-Вэнь сустрэлася з уплывовым сэнатарам ЗША
 Тэдам Крузам і губэрнатарам штату Тэхас.
 
 
„Global Times” нагадае, што прынцып прызнаньня адзінага цэнтра кітайскай улады ў Пэкіне зьяўляецца „абавязкам” прэзыдэнтаў ЗША. На мінулым месяцы новаабраны прэзыдэнт Дональд Трамп правёў тэлефонную размову з кіраўнічкай Тайваня, што таксама выклікала неадкладную рэакцыю Пэкіна. 
 
Кітайская газэта папярэджвае, што больш цесныя адносіны ЗША з Тайванем для вострава будуць азначаць павелічэньне дыпляматычных, эканамічных і вайсковых санкцыяў з боку Пэкіна.
 
аз