У Міляне застрэлілі тэрарыста з Бэрліна
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        23.12.2016 14:21
                    
                                 
                
                
                    Кіраўнік МУС Італіі Марка Мініці паведаміў, што ў перастрэлцы быў паранены паліцыянт.
                
                
                    
                         PAP/EPA/DANIELE BENNATI
PAP/EPA/DANIELE BENNATI
                     
                
                
                
               
                
                          Міністар унутраных спраў Італіі пацьвердзіў, што мужчына, застрэлены ў Міляне, гэта Аніс Амры, якія падазраецца ў зьдзяйсьненьні тэракту ў Бэрліне.
Ён быў затрыманы сёньня раніцай падчас звычайнай праверкі дакумэнтаў. Тунісец выцягнуў пісталет і пачаў страляць. Затым ён быў забіты італьянскімі функцыянэрамі.
Міністар унутраных спраў Італіі Марка Мініці паведаміў, што падчас перастрэлкі быў паранены адзін з паліцыянтаў. Яго чакае апэрацыя.
Шмат сьведчыць пра тое, што гэта застрэлены ў Міляне тунісец скраў польскую фуру, забіў польскага кіроўцу і ўехаў у натоўп людзей на калядным кірмашы ў Бэрліне. У выніку загінулі 12 чалавек, каля 50 былі параненыя.
аз