У МЗС Украіны разглядаюць варыянты ўвядзеньня віз з Расеяй
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
22.12.2016 09:52
Кіраўнік МЗС Украіны лічыць, што «візавы рэжым – гэта адносіны паміж цывілізаванымі краінамі».
На здымку: украінскі памежнік падчас працыfoto: dpsu.gov.ua
Міністэрства замежных спраў працуе над фарматам візавага рэжыму паміж Расеяй і Украінай. Пра гэта паведаміў кіраўнік МЗС Павел Клімкін.
Ён адначасова распавёў пра складанасьці ў працэдуры ўвядзеньні віз. Паводле Паўла Клімкіна, на тэрыторыі Расеі пражывае вялікая колькасьць украінцаў, «супраць якіх Крэмль можа зладзіць правакацыі». Кіраўнік МЗС лічыць, што ў такой сытуацыі «Украіна павінна рухацца ў кірунку таго, каб кантраляваць, хто прыяжджае з Расеі».
Акрамя таго, Клімкін адзначыў, што ад Расеі можна чакаць правакацый у выніку прыняцца такога рашэньня.
Кіраўнік МЗС Украіны лічыць, што «візавы рэжым – гэта адносіны паміж цывілізаванымі краінамі».
вс