Ахвярамі абвалу даху нігерыйскай царквы сталі 160 чалавек
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        11.12.2016 15:14
                    
                    Надзвычайнае здарэньне адбылося ў пратэстанцкім храме горада Уйо (штат Аква-Ібом).
                
                         PAP/EPA/UNICEF / MARK NAFTALIN / HANDOUT
PAP/EPA/UNICEF / MARK NAFTALIN / HANDOUT
                     
Ахвярамі абвалу даху нігерыйскай царквы сталі 160 чалавек
На поўдні Нігерыі абрынуўся дах царквы, загінулі ня менш за 160 чалавек. Пра гэта паведамляе Associated Press.
Надзвычайнае здарэньне адбылося ў пратэстанцкім храме горада Уйо (штат Аква-Ібом). Паводле інфармацыі агенцтва, моргі мясцовых бальніц перапоўненыя.
BBC News паведамляе, што будынак ня быў цалкам дабудаваны. Па словах мясцовых жыхароў, рабочыя сьпяшаліся, каб скончыць да пасьвячэньня біскупа, прызначанага на нядзелю. Менавіта падчас цырымоніі й абрынуўся дах.
Дадзеныя аб колькасьці загінуўшых адрозьніваюцца: BBC News паведамляе аб 60, а мясцовы тэлеканал APC News перадае, што ахвяр ня менш за 200.
На поўдні Нігерыі абрынуўся дах царквы, загінулі ня менш за 160 чалавек. Пра гэта паведамляе Associated Press. Надзвычайнае здарэньне адбылося ў пратэстанцкім храме горада Уйо (штат Аква-Ібом). Паводле інфармацыі агенцтва, моргі мясцовых бальніц перапоўненыя.

lenta.ru/ав