Парлямэнцкая асамблея Польшчы і Ўкраіны сустракаецца ў Львове (ФОТА) 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        03.12.2016 12:21
                    
                                 
                
                
                    Галоўныя тэмы сустрэчы: супраца ў сфэры бясьпекі й процідзеяньне агрэсіі з боку Расеі.
                
                
                    
                         Photo:PAP/Darek Delmanowicz
Photo:PAP/Darek Delmanowicz
                     
                
                
                
               
                
                         У Львове сустракаюцца прадстаўнікі парлямэнтаў Польшчы і Ўкраіны. Сэсію Парлямэнцкай асамблеі Польшчы і Ўкраіны ачольваюць віцэ-сьпікер польскага Сэйму Рышард Тарлецкі (Ryszard Terlecki) і намесьнік старшыні Вярхоўнага Савета Ўкраіны Аксана Сыроед.
 
Photo: PAP/Darek Delmanowicz
 
Галоўныя тэмы паседжаньня - гэта супраца ў сфэры бясьпекі, процідзеяньне агрэсіі з боку Расеі й роля парлямэнтаў ва ўмацаваньні адносінаў паміж абедзьвюма краінамі.
 
Photo: PAP/Darek Delmanowicz
 
Дэлегацыі парлямэнтаў Польшчы і Ўкраіны складаюць па 20 чалавек: 16 дэпутатаў і 4 сэнатараў. Сэсіі Парлямэнцкай асамблеі праходзяць раз у адной, раз у другой краіне. Першая сустрэча адбылася ў 2003 годзе. У рамках Парлямэнцкай асамблеі Польшчы і Ўкраіны дзейнічаюць розныя камісіі, у тым ліку па пытаньнях памежнага супрацоўніцтва, аховы навакольнага асяродзьдзя, эўрапейскай інтэграцыі й эканамічнага супрацоўніцтва.
аз