Эўрапарлямэнт: Расейская прапаганда - сур’ёзная пагроза Эўропе
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
23.11.2016 14:48
ЭП прыняў рэзалюцыю па справе расейскай прапаганды, аўтарства польскай эўрадэпутаткі.
Комплекс будынкаў Эўрапейскага парлямэнту ў горадзе Страсбург (Францыя) pixabay.com/Public Domain CC0
Эўрадэпутаты заклікалі Эўракамісію й іншыя ворганы ЭЗ да пасьпяховай барацьбы з расейскай прапагандай. Па гэтай справе Эўрапейскі парлямэнт прыняў рэзалюцыю, аўтарства польскай эўрадэпутаткі Анны Фатыгі (Anna Fotyga). Рэзалюцыю падтрымалі 304 члены палаты, супраць былі - 179, 208 – устрымаліся ад удзелу ў галасаваньні.
Прынятая сёньня рэзалюцыя – гэта пакуль найбольш рашучая рэакцыя Эўрапарлямэнту на дзеяньні расейскай прапаганды.
Эўрадэпутаты абвінавацілі Крэмль у тым, што дзеля паглыбленьняў падзелаў у Эўропе й наўмыснага скажэньня гісторыі ён выкарыстоўвае навукова-дасьледчыя інстытуты, іншамоўныя СМІ, інфармацыйныя агенцтвы й сацыяльныя сеткі.
Эўрапейская супольнасьць павінна больш эфэктыўна змагацца з варожай прапагандай Расеі, пераконвае аўтарка рэзалюцыі. Эўрадэпутатка з Польшчы таксама прапануе павялічыць сродкі на дзеяньне адмысловай групы, якую Эўракаміся стварыла з мэтай супрацьдзеяньня расейскай прапагандзе.
аз