Logo Polskiego Radia
Print

Украінцы адзначаюць гадавіну Эўрамайдану

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.11.2016 12:10
21 лістапада 2013 году ў Кіеве пачаліся пратэсты, якія працягваліся да лютага 2014 году.
PAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

21-22 лістапада ва Ўкраіне заплянаваныя мерапрыемствы з нагоды сьвяткаваньня 3-й гадавіны Рэвалюцыі годнасьці. За бясьпекай іх удзельнікаў у самым толькі Кіеве будзе сачыць 6 тысяч праваахоўнікаў.

Нагадаем, 21 лістапада 2013 году на Майдане ў Кіеве пачаліся пратэсты супраць таго, што тагачасны прэзыдэнт Віктар Януковыч адмовіўся падпісаць Дамову аб асацыяцыі Ўкраіны з Эўразьвязам. Пратэсты, якія атрымалі назву Эўрамайдан, працягваліся да лютага 2014 году. Сілавікі некалькі разоў спрабавалі разагнаць іх удзельнікаў.

Паводле ўкраінскай Генпракуратуры, падчас пратэстаў пацярпелі 2,5 тысячы чалавек, больш за 10о зь іх загінулі.

Паводле ўладаў, падчас спробаў разгону дэманстрацыяў у Кіеве загінулі таксама 17 сілавікоў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт