У Эўропе хаваюцца дзясяткі тэрарыстаў "Ісламскай дзяржавы"
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
19.11.2016 18:15
Паліцыя кажа пра 60-80 тэрарыстаў ІД у кансьпірацыі, які рыхтуюцца да акцый на кантынэнце.
Wikipedia/common/Flag of Islamic State of Iraq
Джыхадысты атрымалі ад сваіх лідараў пасланьне, каб "не прыяжджаць у Сырыю або Ірак", а рыхтавацца да тэрактаў на эўрапейскай тэрыторыі.
Гэтую інфармацыю распаўсюдзіў галяндзкі каардынатар антытэрарыстычных дзеяньняў Дык Схооф. На ягоную думку, гэта азначае, што кантынэнт у небясьпецы.
Галяндзец падкрэсьліў, што ваенныя апэрацыі супраць ІД у Сырыі ды Іраку прывялі да таго, што джыхадысты ўцякаюць у іншыя краіны. У бліжэйшай пэрспэктыве гэта можа прывесьці да росту колькасьці бежанцаў.
Такая сытуацыя паўплывае на рост пагрозы для Нідэрляндаў і іншых краін, - дадаў адмысловец. Ён адзначыў, што хоць у Нідэрляндах пакуль не было тэрактаў, то пагроза рэальная.
На Блізкім Усходзе можа змагацца каля 4-5 тысяч джыхадыстаў з эўрапейскімі пашпартамі.
ПР/юл