Logo Polskiego Radia
Print

У Пэру канфіскавалі найбуйнейшую ў гісторыі партыю фальшывых даляраў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 18.11.2016 08:17
У ходзе апэрацыі зьнішчана шэсьць падпольных прадпрыемстваў па вырабе фальшывых даляраў.
www.flickr.com/401(K) 2012

Спэцслужбы ЗША й Пэру канфіскавалі найбуйнейшую ў гісторыі партыю фальшывых даляраў.

Адзначаецца, што агулам канфіскавана падробленых даляраў на суму каля 30 мільёнаў. Таксама канфіскавана больш за 50 тысяч фальшывых эўра.

У ходзе апэрацыі, у якой прынялі ўдзел каля 1,5 тысячы пэруанскіх паліцэйскіх і агенты Сакрэтнай службы ЗША, зьнішчана шэсьць падпольных прадпрыемстваў па вырабе фальшывых даляраў ЗША, а таксама восем станкоў для іх друку. Паводле вынікаў рэйдаў арыштаваныя 48 чалавек.

Як падкрэсьліла Сакрэтная служба, Пэру ў цяперашні час зьяўляецца «найбуйнейшым у сьвеце вытворцам і распаўсюднікам фальшывай валюты».

reuters/корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт