Іран замовіць у Расеі тэхніку і ўзбраеньне на 10 млрд даляраў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
14.11.2016 18:47
Гэта танкі Т-90, артылерыйскія сыстэмы, самалёты й верталёты.
Расейскі франтавы бамбавік Су-34mashleymorgan/flickr.com
Іран зацікаўлены ў пастаўках расейскага ўзбраеньня й тэхнікі, у тым ліку танкаў Т-90, артылерыйскіх сыстэм, самалётаў і верталётаў. Агульны партфэль заказаў складае каля 10 млрд даляраў, пра гэта паведаміў кіраўнік Камітэта Савета Фэдэрацыі Расеі па абароне й бясьпецы Віктар Озераў.
Цяпер па пастаўках узбраеньня вядуцца перамовы.
Нядаўна прэзыдэнт Ірана Хасан Рухані сказаў, што ў 2016 годзе выдаткі Тэгерана на вайсковую тэхніку і ўзбраеньне вырасьлі ў два разы. Яшчэ сёлета на ўзбраеньне іранскай арміі паступяць расейскія комплексы супрацьпаветранай абароны далёкага радыюсу дзеяньня С-300.
вс
здымае мае ілюстрацыйны характар