Logo Polskiego Radia
Print

Памёр канадзкі сьпявак Леанард Коэн

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 11.11.2016 09:21
У пачатку кастрычніка артыст заявіў, што гатовы памерці, але хацеў бы закончыць сваю працу.
Леанард Коэн на канцэрце ў ліпені 2008 годаЛеанард Коэн на канцэрце ў ліпені 2008 годаPAP/EPA/MARCEL ANTONISSE

Памёр канадзкі сьпявак, паэт і пісьменьнік Леанард Коэн. Яму было 82 гады. Менш чым за месяц да сьмерці, у кастрычніку, Коэн выпусьціў новы, 14-ы па ліку альбом у сваёй дыскаграфіі пад назвай You Want It Darker.

Дарэчы, у пачатку кастрычніка артыст заявіў, што гатовы памерці, але хацеў бы закончыць сваю працу.

Акрамя шматлікіх песень, Коэн напісаў два раманы й выпусьціў некалькі зборнікаў паэзіі. У 2002 годзе ён атрымаў вышэйшую ўзнагароду для канадца, стаўшы кампаньёнам ордэна Канады.

У 1990-х гадах быў пэрыяд, калі Коэн ня выдаў альбома на працягу дзевяці гадоў. У гэты час ён жыў у Каліфорніі ў будысцкім манастыры.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт