Logo Polskiego Radia
Print

Чарговыя чысткі ў Турцыі: звольнілі 10 тыс. чыноўнікаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 30.10.2016 16:36
У выніку няўдалага дзяржперавароту ў Турцыі за тры месяцы было арыштавана ўжо 35 тыс. чалавек.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Турцыі звольнілі звыш 10 тыс. дзяржаўных чыноўнікаў. Сярод іх – супрацоўнікі міністэрстваў адукацыі, юстыцыі і аховы здароўя. Гэта працяг чысткі, якая адбываецца ў турэцкім грамадзтве пасьля няўдалага путчу летам гэтага году.

Чысткі праходзяць таксама ў асяродзьдзі ўнівэрсытэцкіх выкладчыкаў. Былі адмененыя выбары рэктара ўнівэрсытэту ў Анкары. Прэзыдэнт Эрдаган сам павінен выбраць адпаведнага на ягоную думку чалавека сярод кандыдатаў, якіх прадставяць улады ВНУ.

У выніку няўдалага дзяржперавароту ў Турцыі за тры месяцы было арыштавана ўжо 35 тыс. чалавек. З працы былі звольненыя або прыпыненыя ў абавязках каля 100 тыс. настаўнікаў, паліцыянтаў і судзьдзяў.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт