Ля Антарктыды ўзьнікне найбуйнейшы ў сьвеце марскі запаведнік
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
28.10.2016 17:12
Там жыве больш за 10 тысяч гатункаў рыб, млекакормячых і птушак.
pixabay.com
Ля ўзьбярэжжа Антарктыды ўзьнікне найбуйнейшы ў сьвеце марскі запаведнік. Пасьля гадоў перамоў на гэта пагадзіліся 24 краіны й Эўразьвяз. Гістарычнае пагадненьне стала магчымым пасьля таго, як Расея адмяніла свой супраціў. Масква доўга блякавала рэалізацыю праекта.
Марскі запаведнік ахопіць 12% Антарктычнага акіяну й будзе мець 1,55 млн квадратных кілямэтраў. Там жыве больш за 10 тысяч гатункаў рыб, млекакормячых і птушак. На тэрыторыі 1,1 млн кв. км будзе цалкам забаронена рыбалоўства.
ав