«Грынпіс» падаў у суд на Нарвэгію
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
18.10.2016 13:19
Справа тычыцца згоды на пошук міжнароднымі фірмамі новых радовішчаў нафты на дне Баранцавага мора.
pixabay.com/Public Domain CC0
Міжнародная экалягічная арганізацыя «Грынпіс» падала ў суд на Нарвэгію. Справа тычыцца згоды на пошук міжнароднымі фірмамі новых радовішчаў нафты на дне Баранцавага мора.
Сярод трынаццаці фірм, які атрымалі дазвол на сьвідраваньні, ёсьць Польская нафта-газавая кампанія (PGNiG), нарвэскі Statoil, амэрыканскі Chevron і расейскі Лукойл. «Грынпіс» пераконвае, што дазвол на пошукі радовішчаў супярэчыць Парыскаму кліматычнаму пагадненьню аб барацьбе з глябальным пацяпленьнем і праву грамадзян на здаровае й бясьпечнае навакольнае асяродзьдзе для будучых пакаленьняў. Такі пункт ёсьць у нарвэскай канстытуцыі.
Нарвэгія адна зь першых ратыфікавала Парыскае кліматычнае пагадненьне. Падпісанты дэклярацыі пагадзіліся на зьмяншэньне выкідаў цяплічных газаў так, каб да канца стагодзьдзя сярэдняя тэмпэратура на Зямлі ня вырасла больш, чым на 1,5 градуса па Цэльсію.
ав