Logo Polskiego Radia
Print

Расейцы ня хочуць імігрантаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.10.2016 13:17
Яны абвінавачваюць іх у росьце злачыннасьці, зьніжэньні эканамічнага разьвіцьця й дэградацыі культуры.
flickr.com

Расейцы ня хочуць імігрантаў. Пра гэта сьведчыць апытаньне, якое на гэтую тэму правёў Аналітычны цэнтар Юрыя Лявады.

Больш за 66% рэспандэнтаў выказаліся за спыненьне прытоку імігрантаў. 64% удзельнікаў апытаньня заявілі, што імігранты нясуць адказнасьць за рост злачыннасьці ў Расеі. 51% абвінавачвае іх у нізкім узроўні эканамічнага разьвіцьця, а 34% расейцаў сьцьвярджае, што замежнікі прычыняюцца да дэградацыі расейскай культуру.

Імігранты з усяго сьвету, у асноўным з краін Цэнтральнай Азіі й Блізкага Ўсходу, зьяўляюцца асноўнай рабочай сілай у Маскве. Менавіта яны працуюць у камунальных службах і транспартных карпарацыях, выконваюць рамонтныя работы.

Калі падчас валютнага крызысу ў 2015 годзе частка імігрантаў пакінула Маскву, то на працягу некалькіх тыдняў на вуліцах расейскай сталіцы ляжалі кучы непрыбранага сьнегу, а цэны на рамонтныя паслугі вырасьлі ў некалькі разоў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт