Пуцін: У Расеі няма імпэрскіх амбіцый
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.10.2016 15:37
Расейскі прэзыдэнт выступіў з прамовай на першым паседжаньні новаабранай Дзярждумы.
Photo: PAP/EPA/NATALIA KOLESNIKOVA/POOL
„Расея ня мае імпэрскіх амбіцый, а ейная сіла заключаецца ў культуры й эканоміцы”, - заявіў Уладзімір Пуцін. Расейскі прэзыдэнт выступіў на першым пасьля выбараў паседжаньні новаабранай Дзярждумы.
Зьвяртаючыся да дэпутатаў, кіраўнік Крамля запэўніў, што Расея зьяўляецца моцнай дзяржавай. Ён дадаў, што кожная краіна ў сьвеце мае права імкнуцца да таго, каб быць моцнай. Паводле слоў Уладзіміра Пуціна, сіла Расеі заключаецца ў культуры, традыцыі й эканоміцы.
„Наша сіла – гэта вялікая тэрыторыя, прыродныя рэсурсы й абароназдольнасьць”, - сказаў Уладзімір Пуцін. Ён таксама дадаў, што Расея „ніколі нічога нікому не навязвае”.
Уладар Крамля заклікаў расейскіх дэпутатаў, каб яны заўсёды памяталі пра фактары, якія гарантуюць незалежнасьць краіны.
аз