Генконсульства Польшчы ў Санкт-Пецярбургу адзначае 90-годзьдзе
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        02.10.2016 17:57
                    
                                 
                
                
                    Дыпляматычныя адносіны паміж Польшчай і бальшавіцкай Расеяй былі ўстаноўленыя ў 1921 годзе.
                
                
                    
                         Будынак Генэральнага консульства Польшчы ў Санкт-Пецярбургуcommons.wikimedia.org/Peterburg23/CC BY-SA 3.0
Будынак Генэральнага консульства Польшчы ў Санкт-Пецярбургуcommons.wikimedia.org/Peterburg23/CC BY-SA 3.0
                     
                
                
                
               
                
                         Сёньня Генэральнае консульства Польшчы ў Санкт-Пецярбургу адзначае 90-годзьдзе.
Дыпляматычныя адносіны паміж Польшчай і бальшавіцкай Расеяй былі ўстаноўленыя ў 1921 годзе, пасьля падпісаньня Рыскага пагадненьня. У тым жа годзе было адкрыта пасольства Польшчы ў Маскве. Генконсульства ў Санкт-Пецярбургу (тагачасным Петраградзе) Польшча адкрыла праз 5 гадоў, у 1926 годзе. Консульская ўстанова была зачыненая пасьля нападу Савецкага Саюза на Польшчу 17 верасьня 1939 года. Генконсульства зноўку адкрылі ў 1972 годзе, і таго моманту яно працуе па сёньняшні дзень.
З нагоды 90-гадовага юбілею Генэральнага консульства прайшла навуковая канфэрэнцыя, прысьвечаная польска-расейскай гісторыі. Акрамя таго, адбыўся канцэрт, падчас якога прагучалі творы польскіх і расейскіх кампазытараў у выкананьні аркестру Санкт-Пецярбурскай дзяржаўнай кансэрваторыі імя Мікалая Рымскага-Корсакава.
вс