800 турэцкіх чыноўнікаў звольненыя з працы
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.09.2016 15:13
Яны былі абвінавачаныя ў падтрымцы Фетхулаха Гюлена.
pixabay.com/Public Domain CC0
800 супрацоўнікаў турэцкага Міністэрства працы былі звольненыя са сваіх пасадаў за тое, што яны падтрымлівалі Фетхулаха Гюлена. Нагадаем, улады ў Анкары абвінавачваюць мусульманскага лідара ў падрыхтоўцы спробы няўдалага дзяржаўнага перавароту ў ліпені бягучага году. Пра звальненьні паведаміў кіраўнік Ведамства працы.
Пасьля падаўленьня ўладамі няўдалага перавароту працу ў дзяржаўных установах страцілі каля 100 тысяч чалавек, у тым ліку настаўнікі, вайскоўцы, супрацоўнікі паліцыі й адвакаты.
Фетхулах Гюлен – гэта турэцкі рэлігійны дзеяч, які жыве ў выгнаньні ў Злучаных Штатах Амэрыкі. Прыхільнікі пераконваюць, што Гюлен - гэта прадстаўнік талерантнага ісламу, філёзаф і дабрачынца. Турэцкія ўлады кажуць, што Гюлен зьяўляецца лідарам міжнароднай мусульманскай змовы.
аз