Logo Polskiego Radia
Print

Польскі ксёндз з Казахстану прызнаны благаслаўлёным

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 11.09.2016 15:57
Уладзіслава Букавіньскага, вязьня савецкіх канцлягераў, звалі «апосталам Казахстану».
Bild: flickr.com/Roman Catholic Archdioce

У каталіцкім касьцёле ў Карагандзе адбылася бэатыфікацыя (увядзеньне ў лік благаслаўлёных) польскага ксяндза Ўладзіслава Букавіньскага, вязьня савецкіх канцлягераў, якога звалі «апосталам Казахстану». Гэта была першая бэатыфікацыя ў гісторыі дадзенай краіны.

Сьвятар ня меў уласнай парафіі. Ён вёў душпастрыства непасрэдна ў семʼях, пры зачыненых вокнах, у прыватных кватэрах, служыў сьвятыя імшы.

На думку прадстаўніка польскага эпіскапату ксяндза Лешэка Крыжа, бэатыфікацыя Букавіньскага ўзмацніць касьцёл у Казахстане. Самая вялікая група вернікаў у гэтай дзяржаве – мусульмане (8 млн.), каля шасьці мільёнаў праваслаўных, а католікаў каля 300 тыс. Аднак гэтая апошняя група зьмяншаецца, паколькі многія католікі пакідаюць краіну ў пошуках лепшага жыцьця.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт