Анна М. Андэрс сустрэнецца з кіраўніком Беларускага дзяржаўнага архіва
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
01.09.2016 12:19
У Менску Анна Марыя Андэрс наведае Музэй Вялікай Айчыннай вайны, дзе адкрые выставу.
Анна Марыя Андэрс - упаўнаважаная па пытаньнях міжнароднага дыялёгу Канцылярыі прэм’ера Польшча.Photo: polskieradio.pl
Упаўнаважаная па пытаньнях міжнароднага дыялёгу Канцылярыі старшыні Рады міністраў Польшчы Анна Марыя Андэрс наведвае Беларусь. Сёньня, то бок у гадавіну пачатку Другой сусьветнай вайны, яна наведвае магілы польскіх жаўнераў - удзельнікаў у верасьнёвай кампаніі ў гарадку Івянец й сустракаецца зь мясцовымі палякамі.
У сваю чаргу пасьля поўдня ў Менску Анна Марыя Андэрс наведае Музэй Вялікай Айчыннай вайны, дзе адкрые выставу пад загалоўкам: „Беларусы ў Другім Польскім корпусе. Невядомыя старонкі другой сусьветнай вайны”.
Анна Марыя Андэрс сустрэнецца таксама дырэктарам Дэпартамэнта архіваў Міністэрства юстыцыі й дырэктарам Дзяржаўнага архіва Беларусі.
аз