Пуцін і Абама сустрэнуцца ў кулюарах саміту G-20 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        01.09.2016 10:01
                    
                                 
                
                
                    Плянаваная сустрэча лідараў Францыі, Расеі й Нямеччыны не адбудзецца. 
                
                
                    
                         Photo:Jedimentat44/flickr.com/Commercial use allowed
Photo:Jedimentat44/flickr.com/Commercial use allowed
                     
                
                
                
               
                
                          Ня будзе асобнай сустрэчы прэзыдэнтаў Расеі й ЗША падчас саміту „Вялікай дваццаткі” (G-20) ў Кітаі. Уладзімір Пуцін і Барак Абама, хутчэй за ўсё, паразмаўляюць у кулюарах мерапрыемства. Сустрэча 20 самых багатых краін сьвету, пройдзе ў кітайскім горадзе Ханчжоў 4 і 5 верасьня.
Прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў сказаў, што „асобная сустрэча прэзыдэнтаў Уладзіміра Пуціна й Барака Абамы на саміце G-20 не плянуецца”. Ён дадаў, што абодва палітыкі абмяркуюць, між іншым, сытуацыю ў Сырыі.
У сваю чаргу падчас саміту ў Кітаі не адбудзецца раней плянаваная трохбаковая сустрэча лідараў Францыі, Расеі й Нямеччыны. Нагадаем, у „нармандзкім фармаце” абмяркоўваецца сытуацыя на ўсходзе Ўкраіны.
Па гэтай справе Ўладзімір Пуцін правядзе асобныя перамовы з Ангелай Мэркель і Франсуа Аляндам.
аз