Logo Polskiego Radia
Print

Украіна гатовая да кампрамісаў дзеля абмену палоннымі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.08.2016 10:17
Пра гэта па выніках сустрэчы Tрохбаковай кантактнай групы ў Менску заявіла Дарка Аліфэр.
Day Donaldson/flickr.com

Украінскі бок гатовы да кампрамісаў дзеля дасягненьня дамоўленасьцей па вызваленьні закладнікаў. Пра гэта па выніках сустрэчы Трохбаковай кантактнай групы ў Менску заявіла прэс-сакратар прадстаўніка Ўкраіны ў групе, былога прэзыдэнта Леаніда Кучмы Дарка Аліфэр

„Дзеля таго, каб 107 чалавек змаглі вярнуцца да сваіх блізкіх, Украіна гатовая да сур’ёзных кампрамісаў. Мы патрабуем неадкладна вызваліць грамадзян і выступаем супраць шантажу па гэтым пытаньні”, — напісала яна ў сваім профілі ў „Фэйсбуку”.

Украінскі бок таксама заявіў аб патрабаваньні дапусьціць на непадкантрольныя Ўкраіне часткі Данецкай і Луганскай абласьцей міжнародныя гуманітарныя арганізацыi.

У пятніцу ў эфіры тэлеканала „112 Украіна” дарадца старшыні Службы бясьпекі Ўкраіны Юры Тандзіт заявіў, што ўкраінскі бок атрымаў пацьверджаньне ад баевікоў па 47 украінскіх закладніках.

„Нас цікавіць вызваленьне апошніх закладнікаў. Мы ўпершыню атрымалі лічбу 47 чалавек, 47 імёнаў. Мы гатовыя да вызваленьня ўсіх на ўсіх”, - сказаў ён.

У групоўках „ДНР” і „ЛНР”, аднак, сьцьвярджаюць, быццам гэта ўкраінскі бок тармозіць абмен палоннымі, не прымаючы закон пра амністыю й пра выбары на непадкантрольнай часткі Данбаса.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт