Logo Polskiego Radia
Print

Чарговы скандал у Алімпійскай вёсцы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 17.08.2016 14:59
Спартовец напаў на жанчын, нанёс некалькі ўдараў, а адну зь іх прыдушыў.

Балгарскі спартсмэн абвінавачваецца ў нападзе на чатырох пакаёвак у Алімпійскай вёсцы. Гэта чарговы падобны выпадак падчас Алімпійскіх гульняў у Рыё-дэ-Жанэйра.

Паводле дадзеных мясцовай паліцыі, адзін з балгарскіх лёгкаатлетаў (прозьвішча не называецца) напаў на чатыры пакаёўкі ў Алімпійскай вёсцы ў Рыё-дэ-Жанэйра. Падчас нападу на жанчын ён выкарыстаў венік, нанёс некалькі ўдараў, а адну зь іх прыдушыў.

Паліцыя паведаміла, што зламысьнік ня быў затрыманы. Праваахоўныя органы праводзяць праверку.

Гэта ўжо трэці алімпіец, які абвінавачваецца ва ўжываньні гвалту ў дачыненьні да пакаёвак. Раней два баксёры – Хасан Саад і Ёнас Юнiй – былі арыштаваныя за сэксуальнае дамагальніцтва.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт