Багдад: у пажары ў бальніцы загінулі 11 немаўлятаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
10.08.2016 15:01
Сьмяротныя ахвяры – гэта перш за ўсё немаўляты, якія знаходзіліся ў інкубатарах.
pixabay.com
Па меншай меры 11 немаўлятаў загінулі ў сераду ў выніку пажару ў бальніцы, разьмешчанай у заходняй частцы Багдаду, паведаміла ірацкае Міністэрства аховы здароўя.
Гаворка ідзе пра дзяцей, якія нарадзіліся раней за тэрмін і знаходзіліся ў інкубатарах. Спасылаючыся на паліцыю, СМІ паведамляюць, што колькасьць сьмяротных ахвяр можа вырасьці.
Прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя паведамілі, што частка пацыентаў бальніцы, у тым ліку семярых дзяцей і 29 жанчын, былі эвакуяваныя са шпіталя.
Паводле СМІ, немаўляты атруціліся чадным газам. Папярэдняя інфармацыя сьведчыць пра тое, што пажар узьнік з-за кароткага замыканьня ў электрычнай сыстэме калідора бальніцы.
Улады стварылі адмысловую камісію, якая зоймецца расьсьледаваньнем прычын трагедыі.
аз