Logo Polskiego Radia
Print

Турэччына: суд выдаў ордэр на арышт Фэтхулаха Гюлена

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.08.2016 09:11
Ісламскі дзеяч абвінавачваецца ў тым, што загадаў правесьці спробу дзяржаўнага перавароту.
pixabay.com/Public Domain CC0

Суд у Стамбуле выдаў ордэр на арышт Фэтхулаха Гюлена - ісламскага рэлігійнага дзеяча, які жыве ў ЗША. Улады ў Анкары абвінавачваюць прапаведніка ў тым, што гэта ён загадаў правесьці спробу няўдалага дзяржаўнага перавароту 15 ліпеня бягучага году.

Аднак Анкара, якая называе Гюлена тэрэрыстам і настойвае на яго выдачы, пакуль афіцыйнага запыту ўладам Злучаных Штатаў Амэрыкі не накіравала.

Фэтхулах Гюлен рашуча абвяргае сваю датычнасьць да спробы зьвяржэньня ўлады ў Турэччыне й дадае, што рух, якім ён кіруе, мае выключна дабрачынны характар.

Па падазрэньні ва ўдзеле ў спробе дзяржаўнага перавароту з 15 ліпеня ў Турэччыне былі затрыманыя больш за 10 тысяч чалавек. З працы былі звольненыя амаль 70 тысяч дзяржаўных чыноўнікаў, паліцыянтаў і вайскоўцаў. Апрача таго ў краіне ўведзенае надзвычайнае становішча й прыпыненае дзеяньне эўрапейскай Канвэнцыі аб правах чалавека.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт