Пасьля падаўленьня путчу Анкара павярнулася ў бок Масквы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
28.07.2016 11:57
Пасьля нядаўніх напружаньняў паміж краінамі амаль няма сьледу.
PAP/EPA/YURY KOCHETKOV
Dziennik Gazeta Prawna: Наступствы няўдалага перавароту ў Турцыі могуць выходзіць па-за зьмены ў дэмакратычных установах і барацьбу са свабоднымі СМІ. Гаворка ідзе таксама пра геапалітычны расклад. Анкара Рэджэпа Эрдагана адварочваецца ад Захаду й вельмі хутка паляпшае адносіны з Масквой. Праз два тыдні Эрдаган наведае Ўладзіміра Пуціна.
Расейскія аналітыкі пішуць пра нараджэньне саюзу двух «сувэрэнных дэмакратый», накіраванага супраць Захаду.
Размах новых ініцыятыў робіць уражаньне, незалежна ад таго, што большасьць зь іх знаходзіцца ў пачатковай стадыі. Тут ня толькі адмена эмбарга на імпарт турэцкіх прадуктаў у Расею. Ідуць перамовы пра разьлікі паміж краінамі ў рублях і лірах, пра ўтварэньне супольнага інвэстыцыйнага фонду, а нават пра аднаўленьне спыненага ў сьнежні 2015 году праекта South Stream.
Аддаленьня Анкары баіцца таксама NATO. Пра такую пагрозу здаўна гаворыцца сярод чальцоў альянсу.
ав