Logo Polskiego Radia
Print

Прэзыдэнт Турцыі Эрдаган загадаў закрыць тысячы ўстаноў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.07.2016 19:58
Прэмьер Турцыі заявіў аб роспуску прэзыдэнцкай гвардыі, 300 членаў якой былі раней затрыманыя.
PAP/EPA/CEM TURKEL

Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган (Recep Tayyip Erdoğan) загадаў закрыць тысячы прыватных школ, дабрачынных арганізацый й іншых устаноў. Такое рашэньне ён прыняў праз амаль два тыдні пасьля няўдала дзяржаўнага перавароту.

Па ўсёй краіне праводзіцца шэраг чыстак. Ва ўказе Эрдагана гаворыцца аб закрыцьці больш за тысячы прыватных школ, больш за 1200 дабрачынных арганізацый і фондаў, 19 саюзаў, 15 унівэрсытэтаў і 35 мэдыцынскіх устаноў, якія могуць мець сувязь з Фэтхулахам Гюленам (Fethullah Gülen).

Турэцкія спэцслужбы паведамілі, што яны затрымалі яшчэ аднаго чалавека з асяродьдьзя Фэтхулаха Гюлена. Згаданы турэцкі пісьменьнік і прапаведнік, які на працягу многіх гадоў пражывае ў ЗША, абвінавачваецца турэцкімі ўладамі ў справакаваньні перавароту ў Турцыі.

Як паведамляюць турэцкія службы бясьпекі, яны затрымалі блізкага прыхільніка Гюлена - Хаілсу Хансі (Hails Hanci). Улады Турцыі сьцьвярджаюць, што арыштаваны зьяўляецца правай рукой Фэтхулаха Гюлена.

Раней турэцкія ўлады паведамілі пра арышт пляменьніка Гюлена - Мухамада Саіда Гюлена (Muhammad Said Gulen), які абвінавачваецца ў дачыненьні да няўдалага перавароту.

Турэцкія ўлады таксама запатрабавалі ад Злучаных Штатаў Амэрыкі арыштаваць і выдаць Фэтхулаха Гюлена.

Прэмьер-міністар Турцыі Біналі Йылдырым (Binali Yildirim) заявіў аб роспуску прэзыдэнцкай гвардыі, 300 членаў якой былі раней затрыманыя.

У чацьвер адбудзецца паседжаньне Вышэйшай ваеннай рады Турцыі з удзелам прэзыдэнта й прэм’ера краіны. Яго галоўнай тэмай стане рэарганізацыя турэцкай арміі.

кд/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт