Logo Polskiego Radia
Print

Ісламісты ўдарылі на Бангладэш

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 03.07.2016 13:40
Нападнікі забілі 20 закладнікаў, сярод ахвяр шмат замежнікаў.
Islamic militants. Islamic militants. Photo: Wikipedia Commons/memendj

Прэм'ер-міністар Банглядэш Гасіна Вазэд у тэлезвароце паведаміла, што спэцназ ліквідаваў шэсьць тэрарыстаў. Аднаго з нападнікаў затрымалі.

Дзякуючы сумесным намаганьням нашых сіл, тэрарысты не змаглі ўцячы. (...) Ніводзін веруючы чалавек ня можа так рабіць. (...) Іхняя адзіная рэлігія - гэта тэрарызм, - сказала кіраўніца ўрада ў тэлезвароце. Яна абвясьціла ў краіне двухдзённую нацыянальную жалобу.

Бандыты напалі на рэстаран Holey Artisan Bakery ў пятніцу позна ўвечары, калі там было поўна гасьцей. Паводле словаў уладальніка Sumon Рэза, якому ўдалося зьбегчы, у памяшканьне зайшлі людзі з пісталетамі, гранатамі і выбухоўкай. Яны адкрылі агонь, выкрыкваючы "Алах Акбар" ( "Алах вялікі"). Атакаваны рэстаран, папулярны сярод замежнікаў, у тым ліку дыпляматаў, месьціцца ў эксклюзіўным раёне Дакі - Гульшан. Напад адбыўся падчас Рамадана, сьвятога месяца мусульман. Тэрарысты ўзялі ў закладнікі 35 чалавек, 20 зь іх застрэлілі.

У адказ на гэта паліцыя пачала штурм рэстарану. У апэрацыі прынялі ўдзел больш за 100 дэсантнікаў пры падтрымцы бронетэхнікі. У выніку паліцыя вызваліла 13 чалавек ды застрэліла шасьцярых баевікоў. Падчас апэрацыі загінулі два афіцэры паліцыі.

Паведамляецца, што сярод ахвяраў нападу дзевяць італьянскіх грамадзян, ды сем японскіх, пяць мужчын і дзьве жанчыны.

Адказнасьць за напад узяла Ісламская дзяржава (IS). Тэрарысты выклалі ў Сеціва здымкі замежнікаў, якія былі забітыя падчас нападу на рэстаран.

PR/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт